«Роднае Прыроднае» — брэнд буйнога беларускага вытворцы ТАА «Экалагічныя прадукты», а таксама інтэрнэт-крама ягад. Прапануем толькі прадукцыю прэміум-класа з экалагічна чыстага, урадлівага рэгіёна Палесся для аптовых пакупнікоў.
Беларусь — край лясоў, балот… І, вядома ж, ягад. Гэта наша прыроднае багацце. Яны сталі справай нашага жыцця, нашым бізнесам.
Краіна ягад
Збор дзікарослых відаў, вырошчванне культурных сартоў ягад.
Продаж ягад оптам для рытэйла, рэстаранаў, вытворцаў сокаў, здаровага харчавання.
Што мы робім?
Наш асартымент:
Сушаныя ягады
Доўга захоўваюцца, зручныя для транспарціроўкі, маюць насычаны смак і водар, захоўваюць да 90% вітамінаў і карысных рэчываў.
Свежазамарожаная прадукцыя
Ідэальны варыянт, каб захаваць смак, водар і карысць на круглы год. Упакуем ў экалагічную тару ад 250 г да 25 кг.
Свежыя ягады
Свежасць, багацце вітамінаў, мікраэлементаў, а таксама гаючая сіла прыроды — у кожнай ягадцы. Асабліва папулярныя ў пакупнікоў нашы буякі, чарніцы і журавіны. Зручная фасоўка ад 125 г да 5 кг.
Радзіма нашага брэнда — Ганцавіцкі раён. Гэта самы лясісты рэгіён Брэсцкай вобласці, дзе лес займае больш 60% плошчы. Край дзікай прыроды багаты на лясы і балоты 11% якіх лічацца запаведнымі. Мы размясцілі вытворчасць натуральных прадуктаў побач з ягаднымі лясамі і плантацыямі, каб скараціць шлях ад збору да фасоўкі і перапрацоўкі. Наша кампанія — адказны вытворца і нарыхтоўшчык ягад.
У чым нашая сіла?
Сіла зямлі
Мы верым, што наша сіла — у ягадах. Бо гэта сапраўдны дар прыроды: крыніца вітамінаў, карысных мікраэлементаў і натуральны прыродны лекар.
Сіла ягад
Мы верым, што наша сіла — у ягадах. Бо гэта сапраўдны дар прыроды: крыніца вітамінаў, карысных мікраэлементаў і натуральны прыродны лекар.
Скарбніца вітамінаў С і К, карысць для сэрца, сасудаў, змяншаюць ўзровень цукру ў крыві. Дапамагаюць выводзіць таксіны і солі цяжкіх металаў, выконваючы глыбокае ачышчальнае дзеянне.
Буякі
Прыродны антысептык, крыніца лекавых магчымасцяў. Дапамагаюць знізіць тэмпературу, прадухіліць інфекцыі нырак, умацоўваюць імунную сістэму і падтрымліваюць здароўе зубоў.
Журавіны
Натуральны антысептык, умацоўваюць арганізм. Змяшчаюць вітаміны C, A, і E, а таксама карысныя кіслоты. Дапамагаюць пры падагры, захворваннях нырак — яны выдатна выводзяць камяні і солі.
Брусніцы
Сапраўдная захавальніца вітамінаў А, С і Е, мінералаў і Амега-7. Умацоўвае скуру, валасы, бадзёрыць, сагравае.
Абляпіха
Запас вітамінаў С і К, мікраэлементаў, лепшы сябар у час прастуд. Дапамагае ў барацьбе з лішняй вагой і падтрымлівае здароўе сэрца.
Маліны
Багатыя вітамінам C і антыаксідантамі. Дапамога страўніку, умацаванне імунітэта, падтрымка сардэчна-сасудзістай сістэмы
Чырвоныя парэчкі
Лідар па вітаміне С, насычаным смаку. Падтрымліваюць здароўе вачэй і паляпшаюць працу мозга.
Чорныя парэчкі
Маленькія лясныя чараўніцы, нізкакаларыйныя, але багатыя на каштоўныя рэчывы і клятчатку. Падтрымліваюць здароўе скуры і паляпшаюць страваванне.
Суніцы лясныя
Скарбніца вітамінаў С і К, карысць для сэрца, сасудаў, змяншаюць ўзровень цукру ў крыві. Дапамагаюць выводзіць таксіны і солі цяжкіх металаў, выконваючы ачышчальнае дзеянне.
Суніцы садовыя
Вораг халестэрыну, сябра сасудам. Паляпшае зрок і дазваляе рэгуляваць узровень цукру ў крыві.
Чарнаплодная рабіна
Яны дасканала ачышчаюць, перабіраюць ды ўпакоўваюць ягады
Карэнныя жыхары Палесся збіраюць ягады акуратна ды з любоўю
Зборам займаюцца карэнныя жыхары Палесся, якія ведаюць гэтыя мясціны з дзяцінства і ўмеюць акуратна абыходзіцца з нашай далікатнай прадукцыяй.
Сіла людзей
Мы любім сваю краіну, яе людзей і сваю справу. З цяплом і шчырасцю ставімся да кожнай ягадкі, кожнага кліента.
Сіла душы
Нашай назвай сталі чароўныя, звонкія, радасныя беларускія словы — «Роднае Прыроднае». Наша даніна павагі да роднай зямлі, яе прыроды і народа.
Сіла слова
Наша прадукцыя
У нашым асартыменце розныя віды ягаднай прадукцыі — у разнастайных аб’ёмах і відах упакоўкі. Гэта дазваляе пастаўляць у магазіны ягады адразу ў таварным выглядзе.
Буякі
Замарожаныя Упакоўка: паліэтыленавы пакет, 300 г
Буякі
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Журавіны
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Журавіны
Сушаныя Упакоўка: паліэтыленавы пакет, 500 г
Буякі
Сушаныя Упакоўка: паліэтыленавы пакет, 500 г
У нас — даступныя аптовыя цэны на ягады як у Беларусі, так і на замежных рынках. Цана нашай прадукцыі — адна з самых выгадных. Пастаянным пакупнікам — спецыяльныя ўмовы і прапановы!
Звяжыцеся з намі па нумары +375 (29) 246-07-57 ці пакіньце свой нумар тэлефона — і мы падзелімся з вамі нашай сілай!