Калісьці нашы бабулі сушылі ягады ў печы ці на сонцы. Ведалі, што высушаныя ягады захоўваюць сваю карысць, яркі смак і водар.
Сёння гэтая традыцыя жыве і атрымлівае новыя магчымасці, можна з лёгкасцю набыць сушаныя ягады оптам ці ў розніцу ў магазінах.
Карысць, сагрэтая сонцам.
Чаму гэты прадукт варты ўвагі:
Выдатная альтэрнатыва свежым ягадам — асабліва ўзімку.
100% натуральны прадукт. Ніякага цукру, кансервантаў і штучных Е-дабавак! Толькі тое, што дала прырода.
Максімум карысці. Пры высушванні захоўваецца да 90% карысных рэчываў.
Універсальнасць ва ўжыванні: кашы, кампоты, соусы, салаты, здоба, дэсерты.
Зручнасць захоўвання: мала месца, мала вагі.
Сучасны суперснек. З лёгкасцю заменіць шкодныя прысмакі і фастфуд — карысна, модна, смачна.
«Роднае Прыроднае» — натуральнасць без кампрамісаў.
Наша кампанія «Экалагічныя прадукты» — вопытны нарыхтоўшчык лясной і вытворца садовай ягаднай прадукцыі. Мы ведаем ягады. Ведаем, як вырошчваць, збіраць, сушыць, захоўваць і дастаўляць.
Як мы гэта робім? Галоўны сакрэт – месца, дзе нарадзіўся наш брэнд. Гэта Ганцавіцкі раён, адзін з экалагічна чыстых рэгіёнаў Беларусі, багатых на лясы і балоты.
Што гэта значыць для вас?
Ягады вырошчваем і збіраем ў непасрэднай блізкасці ад вытворчасці.
Ручны збор. Кожная ягадка праходзіць праз дбайныя рукі мясцовых жыхароў.
Без далёкіх перавозак: усё перапрацоўваем адразу пасля збору.
Для сушкі выкарыстоўваем толькі самыя свежыя, спелыя, непашкоджаныя ягады.
Усе этапы — ад сарціроўкі да ўпакоўкі — адбываюцца згодна стандартаў, з улікам ідэальных тэмператур і ўзроўня вільготнасці.
Жадаеце купіць сушаныя ягады оптам? Тады вам да нас!
Незвычайны прадукт! Пры высушванні ягадкі не губляюць прыродныя якасці — для карысці чалавека. Вітаміны, антыаксіданты — усё застаецца. Ні вады, ні кансервантаў. Толькі чыстая моц прыроды.
Сушаныя ягады – канцэнтрат карысці.
Буякі
Карысць для мозга. Зарад энергіі.
Чарніцы
Падтрымка зроку і стрававання.
Журавіны
Барацьба з прастудамі, моцны імунітэт.
Брусніцы
Танізуе, натуральны антысептык.
Абляпіха
Шчодрая порцыя вітаміну С.
Маліны
Крыніца карысных рэчываў.
Чырвоныя парэчкі
Бадзёрасць і вытанчаны смак.
Чорныя парэчкі
Хуткая дапамога імунітэту і аскарбінавая кіслата.
Суніцы лясныя
Духмяны і карысны прыродны ласунак.
Чарнаплодная рабіна
Умацаванне сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Як выкарыстоўваць сушаныя ягады? Вы здзівіцеся!
Універсальны прадукт:
Гарбата і іншыя напоі. Заварвайце — і атрымлівайце асалоду ад водару і смаку лета.
Кулінарыя і рэстаранны бізнес. Дэсерты, соусы, марынады, мяса, супы — усё стане шэдэўрам!
Дыеталогія і здаровае харчаванне. Прыродны энергетык, карысны перакус, разнастайнасць нават самай строгай дыеты.