Лета — гэта час сонца, зеляніны, толькі што сабранай садавіны ды гародніны. І, вядома ж, духмяных ягад. Навошта летам займацца гатаваннем складаных і занадта сытных страў з паўфабрыкатаў?! Сама прырода частуе нас простымі, лёгкімі і разнастайнымі смакамі ды водарамі. Гэта ягады!
Свежыя ягады: больш лета, больш карысці!
Вітаміны без дабавак — прыродная крыніца здароўя, вітамінаў і карысных мікраэлементаў.
Максімум смаку — натуральны смак і прыемны водар, сонца ў кожнай ягадцы.
Падыходзяць да ўсяго і для ўсіх – дэсерты, напоі, гарніры, карысныя перакусы ў любым узросце, ад немаўля да старца.
Каралева балотаў, магутны абаронца ад прастуды, надзейная сяброўка імунітэта.
Вось за што мы любім лета — яно дае нам усё самае смачнае, карыснае, радаснае, свежае. У тым ліку і магчымасць набыць свежыя ягады ў Мінску ці іншых рэгіёнах Беларусі — пад брэндам «Роднае Прыроднае».
Мы — брэнд, што нарадзіўся на беларускай зямлі, у чыстым і багатым прыродным куточку Брэстчыны — Ганцавіцкім раёне. Тут паветра напоўнена водарам сасновага лесу і траў. Лагчыны, балоты ды агароды шчодрыя на ягадны ўраджай, а людзі — працавітыя, цярплівыя і руплівыя.
Пра нас
Што яшчэ варта ведаць пра нас:
Самі вырошчваем, апрацоўваем, дастаўляем прадукцыю — усе працэсы пад кантролем.
Аддаём перавагу натуральнаму, прыроднаму паспяванню — кожнай ягадцы даём напоўніцца сонцам ды сілай зямлі.
Ручны збор. Ягады збіраюцца рукамі мясцовых жыхароў, якія добра ведаюць усе ўрадлівыя ягадныя мясціны.
Збор толькі ў пік сезона. Ні раней. Ні пазней. Толькі максімальная спеласць!
Галоўнае — свежасць і захаванне карыснасці ягады! Ніякіх доўгіх перавозак і захоўвання на складах. Вытворчасць — за два крокі ад ягаднікаў і плантацый. Сёння сабралі і астудзілі ягаду — сёння расфасавалі — сёння адправілі!
Прадаём аптовымі партыямі. Патрэбны свежыя ягады оптам? – У нас ёсць усё, у рознай фасоўцы, рознай упакоўцы вагой ад 125 г да 5 кг.
Наша прадукцыя
Таму, калі шукаеце, дзе купіць ягады ў Беларусі, — запрашаем да нас! Мы працуем напрамую, без пасярэднікаў, таму продаж ягады у нас адбываецца ў самыя кароткія тэрміны, а кошт ягады за 1 кг застаецца даступным.
Буякі
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Журавіны
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Буякі
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Журавіны
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Буякі
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Журавіны
Свежыя Упакоўка: пластыкавы кантэйнер, 250 г
Як даўжэй захаваць свежасць ягад?
Захоўваць у халадзільніку ў зоне свежасці пры +2...+4°C.
Не мыць загадзя. Памыйце толькі перад ежай – так ягады захаваюць смак і форму.
Ужываць хутчэй. Не пакідайце ягады на доўгі час. Калі не паспяваеце — замарозьце порцыямі. Так захаваецца больш вітамінаў.